https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Пэўную занепакоенасць" Камітэта дзяржаўнай бяспекі выклікае нарошчванне актыўнасці замежных спецслужбаў у дачыненні да Беларусі


Пра гэта заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык падчас даклада кіраўніку дзяржавы 29 чэрвеня.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Вакульчык праінфармаваў, што ў цэлым становішча ў краіне стабільнае, пагроз, якія выклікалі б асцярогі або патрабавалі прыняцця неадкладных мер рэагавання, не бачна.

Разам з тым, адзначыў кіраўнік КДБ, адбываецца нарошчванне прысутнасці ўзброеных сіл краін НАТА на заходніх межах, а таксама рост становішча са злачыннасцю на паўднёвых межах. 

Гэта, паводле слоў Вакульчыка, выяўляецца ў росце колькасці агнястрэльнай зброі на ўкраінскай тэрыторыі. Яна паступае ў зоны ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны, не ў поўнай меры кантралюецца сілавымі структурамі і органамі правапарадку краіны і вядзе да крыміналізацыі значнай часткі насельніцтва. 

З боку праваахоўных органаў і КДБ Беларусі гэта выклікае асцярогі, бо зброя можа быць выкарыстаная ў крымінальных мэтах і для ўчынення тэрарыстычных актаў, заявіў Вакульчык. 

У той жа час, падкрэсліў ён, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. "Мы прымаем адпаведныя меры па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці і яе папярэджанні. Таму ў нашых грамадзян няма падстаў баяцца за сваю бяспеку, і ў цэлым гэтыя ўсе падзеі не паўплываюць на стабільнасць у нашай краіне ў найбліжэйшай перспектыве", — цытуе Вакульчыка прэс-служба. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што запрасіў старшыню КДБ для даклада "не толькі і не столькі" таму, што краіна знаходзіцца напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. 

"Усё гэта важна. Ды і нашы ворагі занадта ўжо актывізаваліся на заходніх рубяжах нашай мяжы. Я хацеў бы, каб вы мне ў некалькіх словах з вашага пункта гледжання, на падставе вашых спецыяльных даных і крыніц, ахарактарызавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, як вы яе бачыце, і тыя пагрозы, якія вы бачыце і на якія мы павінны звярнуць сур`ёзную ўвагу не толькі сёння, заўтра, але і ў перспектыве", — сказаў Лукашэнка. 

Ён паставіў задачу "не зніжаць пільнасць, з тым каб не дапусціць пагроз, якія могуць узнікнуць з улікам сучаснай знешнепалітычнай сітуацыі".

БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:29.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1239
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Выборы в Беларуси Оружие Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме