https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работа ідэолагаў з новым пакаленнем беларусаў не будзе эфектыўнай без сучасных падыходаў


Такое меркаванне выказала 21 лістапада міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама, дзе разглядалася пытанне інфармацыйнага забеспячэння праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва на 2011-2015 гады.
У Беларусі дакладна выбудавана ідэалагічная работа і ідэалагічная вертыкаль, падкрэсліла Лілія Ананіч. "Мы павінны ганарыцца тым, што захавалі многія каштоўнасці і напрацоўкі, якія былі ў савецкі перыяд, не баяліся слова "ідэалогія", - адзначыла міністр. - Аднак, калі гаварыць пра дзень сённяшні, мы павінны разумець, што вырасла новае пакаленне беларусаў. Гэта моладзь, якая не хадзіла ў савецкую школу, атрымала адукацыю ў суверэннай краіне па сучасных праграмах, не ў кожнага з іх быў дзядуля - ветэран вайны. І гэта тая сітуацыя, якую мы, людзі, цесна звязаныя з інфармацыяй, у першую чаргу павінны ўлічваць у сваёй рабоце".

2015 год - Год моладзі, а значыць, слова "моладзь" ужо сёння павінна быць ключавым у рабоце кожнага ідэолага. Напрыклад, рэдактар газеты абавязкова павінен уключаць у планаванне тэм нумара матэрыялы для дзяцей і юнацтва, паколькі немагчыма захаваць на працягу дзесяцігоддзяў тыраж, калі не выхоўваць свайго чытача з дзіцяга сада і школы, лічыць кіраўнік Мінінфарма. Неабходна актывізаваць работу бібліятэк прадпрыемстваў, папоўніць іх фонды новымі цікавымі кнігамі. "У ідэалагічным плане практычна ўсе буйныя прадпрыемствы шэфствуюць над школамі, - сказала Лілія Ананіч. - А ці глядзім мы, што чытаюць вучні? Можа, разам трэба вывучыць гэты момант і прынесці ў школу тую кнігу, якая патрэбна школьніку для фарміравання сапраўдных духоўных каштоўнасцей, захавання гістарычнай памяці? У гэтым годзе пры дзяржаўнай падтрымцы мы выпусцілі амаль 25 кніг, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны. Гэта выданні, якія ў першую чаргу павінны прыйсці ў школьныя бібліятэкі".

Нягледзячы на інфармацыйныя войны і адкрытую інфармацыйную прастору, сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што менавіта нацыянальныя СМІ фарміруюць грамадскае меркаванне, паведаміла міністр. У Беларусі больш за 5 млн інтэрнэт-карыстальнікаў. Пара звяртаць увагу не толькі на павелічэнне тыражоў мясцовых газет, але і дадаваць да ацэнкі работы рэдакцый эфектыўнасць дзейнасці ў інтэрнэце і сацыяльных сетках. "Бо там ідзе сваё жыццё. І калі матэрыялы туды не пранікаюць, работа вядзецца на абмежаваную аўдыторыю, якая і так ведае і чытае выданне, то вялікай перспектывы ў газеты няма", - канстатавала кіраўнік Мінінфарма.

Што датычыцца падпісной кампаніі, на думку Ліліі Ананіч, чытацкі інтарэс не здольны яшчэ рэгуляваць рынак друкаваных СМІ. У сучасных умовах вельмі важная падпісная сістэма праз "Белпошту", сетку "Саюздруку", якая працуе ад Мінска да самага маленькага кутка краіны. Асаблівая адказнасць ляжыць на ідэолагах, якія павінны глядзець, чым напаўняюцца гандлёвыя павільёны, якой прадукцыяй і прэсай.

Гаворачы аб развіцці лічбавага тэлебачання, Лілія Ананіч нагадала, што з сярэдзіны 2015 года ў краіне поўнасцю будзе адключана аналагавае тэлебачанне. У Беларусі існуе дакладна выбудаваная на заканадаўчым узроўні сістэма, згодна з якой кабельны аператар павінен атрымліваць у Міністэрстве інфармацыі дазвол на тэлепраграму. На жаль, сустракаюцца выпадкі нядобрасумленнасці, падкрэсліла міністр. Атрымаўшы дзесяць дазволаў, трансліруюць дваццаць. Таму адной з задач ідэолагаў будзе максімальнае забеспячэнне законапаслухмянасці гэтых суб`ектаў гаспадарання.

БЕЛТА, 21 літапада 2014
 
Дата публикации:21.11.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1246
 
Ключевые слова:
Идеология Лилия Ананич Телевидение Интернет Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме