https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць заяў у камісію па вяртанні на радзіму грамадзян, якія выехалі, будзе расці


Такое меркаванне выказаў генеральны пракурор Андрэй Швед у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
"У адносінах да такой катэгорыі асоб на гэты момант паступіла 241 заява. Амаль 40 асобам мы далі растлумачэнне наконт таго, што ў нас да іх прэтэнзій няма ніякіх і яны памыляюцца адносна свайго статусу. 19 чалавек з іх ужо вярнуліся. Заявы прадаўжаюць паступаць. І я лічу, што далей колькасць заяў будзе павялічыцца па шэрагу аб`ектыўных прычын, звязаных з тым, што завяршаюцца тэрміны даўнасці прыцягнення асоб за тыя дзеянні, якія яны ўчынілі ў 2020 годзе", - сказаў Андрэй Швед.

Генеральны пракурор нагадаў, што ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ў кастрычніку 2024 года паўнамоцтвы камісіі пашыраны, разглядаюцца іншыя пытанні, якія даручае Прэзідэнт.

"Мы разгледзелі шэраг зваротаў з боку кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму з просьбай, каб мы ацанілі магчымасць уключэння ў спартыўную сферу шэрага спартсменаў, якія, на думку службовых асоб гэтага міністэрства, неабходны для нашага спорту, але спатыкнуліся ў 2020 годзе. Было разгледжана каля 50 матэрыялаў у адносінах да названай катэгорыі асоб", - сказаў Андрэй Швед.

Генеральны пракурор адзначыў, што камісія грамадская і ў працэнтных суадносінах службовых асоб, уключаючы генеральнага пракурора, не больш за чвэрць з тых, хто прымае рашэнні. "У асноўным гэта прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, грамадскасці. Таму мы ацэньваем інфармацыю з розных бакоў, - адзначыў Андрэй Швед. - Было даручэнне кіраўніка дзяржавы, мы разгледзелі заявы асоб, якія былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкага характару, звязаныя з падзеямі 2020 года. Да нас паступіла 230 такіх заяў. Па 202 мы далі станоўчае заключэнне і па 28 палічылі, што асобы, якія звярнуліся, не могуць быць амнісціраваны. Кіраўнік дзяржавы з намі згадзіўся, і, адпаведна, акты памілавання былі падпісаны кіраўніком дзяржавы і гэтыя людзі выйшлі на свабоду".

5 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.02.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:22
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме