З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на $826 млн і 61,3 тыс. дэпазітных рахункаў на Br1,6 млрд.
Па стане на 1 лютага 2025 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 92 537 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 74 629, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 10 164, на атрыманне адукацыі - 7738, на набыццё тавараў для інвалідаў - 6.
Прынята 89 754 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх: Брэсцкая вобласць - 18 972, Віцебская - 8583, Гомельская - 14 294, Гродзенская - 10 631, Мінская - 15 551, Магілёўская - 9046, Мінск - 12 677.
Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае Br33 275. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.
14 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
14 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА