https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі ўпершыню даў вялікае інтэрв’ю для сацсеткі X – размова ішла аб міры ва Украіне і ініцыятывах Трампа, магчымасцях выкарыстання расійскага ТЯЗ, бунце "Вагнера" ў 2023-м і іншых тэмах.


Інтэрв’ю з амерыканскім блогерам Марыё Наўфалам глядзіце на відэа. Поўная версія.


Субяседнікам беларускага прэзідэнта стаў амерыканскі блогер і прадпрымальнік Марыё Наўфал, ён з’яўляецца аўтарам праекта "Круглы стол" у сацыяльнай сетцы Х, на старонку блогера падпісана больш за 2 млн чалавек.

Інтэрв’ю было запісана 27 лютага ў Палацы Незалежнасці ў Мінску і працягвалася каля паўтары гадзіны, на сваёй старонцы ў сацсетцы Х блогер апублікаваў дзве версіі размовы – з перакладам на англійскую мову і арыгінальную з англійскімі субцітрамі.

Адным з ключавых у размове з Наўфалам стала заява Лукашэнкі аб тым, што ён "гатоў устаць побач з Трампам і рабіць усё для спынення вайны". Беларускі лідар падтрымлівае намаганні амерыканскага прэзідэнта па вырашэнні блізкаўсходняга і ўкраінскага канфліктаў, аднак сам Лукашэнка пасрэднікам быць не хацеў бы, паколькі "мы ўжо аднойчы ўлезлі ў гэтыя разборкі", адзначыў ён.

Пры гэтым Лукашэнка запрасіў Пуціна, Трампа і Зяленскага ў Беларусь для правядзення мірных перагавораў па Украіне і яшчэ раз падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў тым, каб быў мір, паколькі "расіяне і ўкраінцы – браты, яны аднолькавыя".

У інтэрв’ю беларускі прэзідэнт таксама выказаўся аб пагрозах для Беларусі на фоне ўкраінскага супрацьстаяння і размяшчэння расійскага ТЯЗ на тэрыторыі краіны. Па словах Лукашэнкі, магчымае нападзенне на Беларусь не гарантуе аўтаматычнага ядзернага адказу, але ў экстрэмальнай сітуацыі такі варыянт не выключаны. Апроч таго, Пуцін не збіраўся выкарыстоўваць ядзерную зброю падчас СВА.

Беларускі лідар выказаў прагноз аб тым, што канфлікты ва Украіне і Блізкім Усходзе будуць вырашаны ў гэтым годзе. Ён таксама нагадаў, што яшчэ ў пачатку ўзброенага супрацьстаяння ва Украіне папярэджваў Зяленскага аб тым, што ЗША зменяць сваё стаўленне да канфлікту і адмовяцца ад падтрымкі.

"Я яму сказаў: "У ЗША да ўлады прыйдзе новая адміністрацыя і палітыка зменіцца, ніхто цябе не будзе падтрымліваць у вайне". Так і адбылося. Усё было прадказана, і не таму, што я вялікі прадказальнік. Запіс ёсць адпаведны", - заявіў беларускі прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама падрабязна расказаў, як у 2023-м удалося справіцца з мяцяжом ПВК "Вагнер", паводле яго слоў, тады Яўген Прыгожын "ірваўся да ядзернай кнопкі, а сам Лукашэнка быў гатоў накіраваць беларускіх ваенных абараняць Маскву, калі б "вагнераўцы" не спыніліся.

Акрамя таго, беларускі лідар лічыць магчымым заключэнне саюза паміж РФ і ЗША – гэта дапамагло б пазбегнуць "незразумелых войнаў, як на Блізкім Усходзе і ва Украіне".

Sputnik, 5 сакавіка 2025
 
Дата публикации:05.03.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:45
 
Ключевые слова:
Интервью Марио Науфал Геополитика Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме