https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Меркаванне: Амерыканскі блогер невыпадкова назваў Аляксандра Лукашэнку моцным сусветным лідарам


Алег Іваноў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні выказаў меркаванне наконт интэрв`ю амерыканскому блогеру.
«Сапраўдны кіраўнік — гэта не проста чалавек, які прымае важныя правільныя рашэнні, але і той, хто ўмее выбудоўваць дыялог, быць адкрытым свету. Інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу стала яскравым пацверджаннем менавіта такіх якасцяў беларускага лідара», — лічыць Алег Іваноў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

«Кіраўнік дзяржавы шчыра адказаў на ўсе пытанні, якія, у прыватнасці, датычыліся няпростай сітуацыі ў свеце, перспектыў завяршэння вайны ва Украіне, палітыкі новай адміністрацыі ЗША, — адзначыў парламентарый. — Яго адказы не былі завучанымі — у іх адчуваецца шчырасць і глыбокае разуменне сітуацыі. Беларускі лідар не спрабуе прыўкрасіць рэальнасць, але і не дазваляе ёй выглядаць змрачнейшай, чым яна ёсць насамрэч. Выразна і мудра ён тлумачыць свае рашэнні, не сыходзячы ад складаных пытанняў.

Невыпадкова амерыканскі блогер назваў гэта інтэрв’ю адным з найважнейшых, а самога Аляксандра Рыгоравіча — моцным сусветным лідарам. Праўда, наўрад можна было чакаць іншага ад чалавека, які ўмее не проста паспяхова кіраваць краінай, але і натхняць увесь беларускі народ».

Звязда, 5 сакавіка 2025
 
Дата публикации:05.03.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:33
 
Ключевые слова:
Интервью Геополитика Mario Nawfal
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме