Выратавальнікам 1 кастрычніка ў 17.28 паступіла паведамленне аб пажары ў аднапавярховым цагляным будынку цэха тэхнічнага шроту на тэрыторыі ААТ «Магілёўскі металургічны завод» па вул.Курака.
У выніку здарэння пашкоджаныя 80 кв. м шыфернага даху. Пацярпелых няма. Тэхпрацэс прадпрыемства не парушаны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Звязда, 2 кастрычніка 2021