"Учора Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які прадугледжвае, што з 1 кастрычніка 2022 года ў краіне будзе ўведзена добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы. Гэты дакумент - крок у развіцці пенсійнай сістэмы краіны. Пры фармаванні падыходаў і меркаванняў вывучылі міжнародныя практыкі і ўзялі найбольш паспяховыя. Цяпер гэта суфінансаванне: чалавек зацікаўлены, калі дзяржава падстаўляе плячо, удзельнічае нараўне з ім у накапленні дадатковай пенсіі. Уклад памнажаецца надвае, накопленая пенсія атрымліваецца больш, асабліва з улікам працоўнай", - расказала Наталля Паўлючэнка.
Як падкрэсліла першы намеснік міністра, гарантаваць грамадзянам захаванасць укладзеных у дадатковую пенсію сродкаў будзе рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства "Стравіта".
З 1 кастрычніка 2022 года работнікам прадаставяць права выплачваць дадатковы страхавы ўзнос на накапляльную пенсію ў памеры да 10 працэнтаў ад заработку - у дадатак да абавязковага страхавога ўзносу ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў памеры 1 працэнта заработнай платы. Паралельна работадавец будзе абавязаны рабіць даплаты, суразмерныя з узносамі работнікаў, але не большыя за 3 працэнты.
Пры гэтым яго агульны ўзнос на сацыяльнае (пенсійнае) страхаванне не павялічыцца. Для яго будзе суразмерна зменшаны тарыф абавязковага 28-працэнтнага страхавога ўзносу на пенсійнае страхаванне.
Пры гэтым яго агульны ўзнос на сацыяльнае (пенсійнае) страхаванне не павялічыцца. Для яго будзе суразмерна зменшаны тарыф абавязковага 28-працэнтнага страхавога ўзносу на пенсійнае страхаванне.
Удзельнічаць у новай сістэме страхавання змогуць працуючыя грамадзяне, якім да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту застаецца не менш як 3 гады. Накопленыя сродкі яны будуць атрымліваць роўнымі долямі штомесяц на працягу 5 або 10 гадоў.
Прадугледжваецца магчымасць атрымання ў спадчыну накапляльнай пенсіі.
Прадугледжваецца магчымасць атрымання ў спадчыну накапляльнай пенсіі.
Работнікам, якія жадаюць фармаваць дадатковую накапляльную пенсію, неабходна будзе падаць заяву і заключыць дагавор непасрэдна ў страхоўшчыка РУСП "Стравіта" або ў электронным выглядзе праз яго афіцыйны сайт.
28 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
28 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА