Наша духоўная сіла, каштоўнасці і сэнсы
Віншаванне Прэзідэнта з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Выбар беларусаў зроблены 30 гадоў таму, азнаменаваў перамогу гістарычнай справядлівасці і пачаў адлік мірнага стваральнага жыцця маладой краіны.
Нацыянальныя сімвалы, увабраўшы ў сябе духоўную сілу народа, зберагаюць яго каштоўнасці і сэнсы, умацоўваюць адзінства і натхняюць на вялікія здзяйсненні.
Поспехі сённяшняга пакалення — ад моцнай дзяржаўнасці да развітой эканомікі — заўсёды будуць азарацца промнямі ўзыходзячага над зямным шарам сонца, валодаць чырвона-зялёным адлівам і гучаць у мелодыі гімна.
Жадаю вам, дарагія землякі, здароўя, шчасця і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 11 траўня 2025