https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 23 верасня праходзіць прыём заявак на «Viva Kola Art»


Арганізатары рэспубліканскага мастацкага конкурсу «Viva Kola Art», а гэта Беларускі саюз мастакоў, Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту і Веласіпедны клуб «Мінск», запрашаюць мастакоў да ўдзелу ў новым сезоне.
Прыём заявак працягнецца да 23 верасня, а 28 кастрычніка ў Палацы мастацтва адкрыюць выстаўку па выніках творчага спаборніцтва. Партнёры праекта — Нацыянальны Алімпійскі камітэт, Беларускі саюз архітэктараў, Федэрацыя хакея ды іншыя. 

Конкурс «Viva Kola Art» праводзіцца сярод жывапісцаў, графікаў, фатографаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайнераў трэці раз. Яго мэта — папулярызацыя спорту праз выяўленчае мастацтва. Летась праект значна пашырыў сваю геаграфію і склад удзельнікаў. Павялічылася таксама колькасць прызоў і намінацый. Гэтым разам пераможцаў журы вызначыць у намінацыях «Гран-пры конкурсу», «Арт-аб’ект», «Графіка», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Дызайн», «Жывапіс», «Скульптура», «Творчы дэбют», «Фатаграфія рэпартажная», «Фатаграфія мастацкая». Тым часам «Прыз сімпатый гледачоў» атрымаюць тыя аўтары, чые работы прыйдуцца даспадобы значнай частцы публікі. 

— Штогод падчас «Viva Kola Art», які лічу святам спорту і мастацтва, выбіраюцца найлепшыя работы мастакоў на тэму спорту, — нагадала падчас прэзентацыі новых сезонаў рэспубліканскага мастацкага конкурсу «Viva Kola Art» і дзіцяча-юнацкіх спаборніцтваў па веласіпедным спорце «Першы ровар» Наталля Шаранговіч, першы намеснік старшыні БСМ. — Вельмі важна, што ідэю падтрымалі розныя спартыўныя і творчыя арганізацыі і суполкі. Нашы рамкі пашыраюцца. Зразумела, у самым пачатку гэтага шляху мы хваляваліся, але ў 2024 годзе ўжо не перажывалі, бо колькасць людзей, якія жадаюць паўдзельнічаць, перавысіла ўсе чаканні. Адабралі творы 230 мастакоў, а заявак было 700! Марым, што праект абагне ўвесь свет, і гэтую ідэю паступова пачынаем ажыццяўляць, бо сёлета аб’язджаем усю Беларусь — для нас гэта таксама ўвесь свет. Пакуль работы аўтараў з розных рэгіёнаў убачылі Полацк і Гродна, хутка адкрыем экспазіцыю ў Гомелі. Так, з вынікамі мінулага года пазнаёмім да пачатку чарговай выніковай выстаўкі ў Мінску. Мяркую, 2025 год здзівіць яркімі прафесійнымі работамі. Глядач пераканаецца, што спорт у мастацтве — гэта вельмі цікава. 

Да таго ж сёння з выбранымі работамі можна пазнаёміцца ў мастацкай галерэі «Viva Kola Art», якая адкрылася зусім нядаўна ў Мінску (вул. Даўгабродская, 16, бізнес-цэнтр «D-16»). Менавіта там і адбылася прэзентацыя трэцяга сезона: удзел у мерапрыемстве ўзялі спартсмены і дзеячы мастацтва, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, спартыўных федэрацый і асацыяцый, партнёры і спонсары праекта. 

Дарэчы, у наведвальнікаў галерэі ёсць магчымасць набыць упадабаныя творы. У экспазіцыі прадстаўлена толькі малая частка калекцыі «Viva Kola Art», а поўны збор твораў — больш як тысяча работ — можна знайсці ў анлайн-краме. 

Яўгенія Шыцька
Звязда, 11 траўня 2025
 
Дата публикации:11.05.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:63
 
Ключевые слова:
Viva Kola Art Конкурс Спорт в Беларуси Выставка Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме