https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


5-6 мая ў Мінску пройдзе навуковы кангрэс беларускай культуры


У форуме прымуць удзел больш як 330 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Вялікабрытаніі, Ірана, ЗША, Літвы, Аўстрыі, Японіі, Славакіі, Кітая.
5-6 мая ў Мінску пройдзе Першы Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры.

 Падчас пленарнага і секцыйных пасяджэнняў яны абмяркуюць актуальныя пытанні захавання беларускай культурнай спадчыны, падзеляцца вынікамі ўласных навуковых даследаванняў. У якасці арганізатараў кангрэса выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, Міністэрства культуры краіны.

Як паведаміў  дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Лакотка, гэты маштабны форум мае на мэце даць магчымасць не толькі выказацца навукоўцам, пазнаёміць шырокае кола ўдзельнікаў з новымі вынікамі даследаванняў, але і правесці сумоўе з творчымі работнікамі, з тымі, хто працуе ў тэатры і кіно, у галіне жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у літаратуры.

Удзельнікаў і гасцей кангрэса чакае вялікая навукова-культурная праграма. Па выніках працы форуму пабачыць свет зборнік матэрыялаў.

Больш падрабязна пра кангрэс чытайце ў наступных нумарах “Звязды”.

Марына Весялуха
vesialuha@zviazda.by
Звязда, 3 мая 2016
 
Дата публикации:03.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1074
 
Ключевые слова:
Белорусская культура Конгресс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме