https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гістарычныя дакументы трэба ацэньваць крытычна


У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Партызанскі і падпольны рух на Віцебшчыне ў 1941—1944 гадах" у рамках міжнароднага праекта "Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак 1941—1944 гг."

Сёння Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь — галоўнае сховішча дакументаў партызанскага руху і падполля, якое дзейнічала на тэрыторыі рэспублікі ў гады вайны. У пасляваенны перыяд ЦК КПБ прыняў шэраг пастаноў, накіраваных на прывядзенне ў парадак, захаванне і выкарыстоўванне гэтых дакументаў. У выніку ўсе яны былі сканцэнтраваны ў партыйным архіве ЦК (за выключэннем дакументаў спецыяльных груп і атрадаў дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў і ваеннай разведкі).

— Трэба прызнаць, што манаполія Камуністычнай партыі на дакументы партызанскага руху і падполля адмоўна адбівалася на распрацоўцы гэтай тэматыкі. Зараз усе дакументы адкрытыя. Адзін з германскіх фондаў ініцыяваў праект, а нацыянальны архіў узяў на сабе вядзенне навуковай работы. Ужо выпушчаны зборнік дакументаў, які расказвае аб трагедыі беларускіх вёсак у 1941—1944 гадах. Працягваецца работа над стварэннем электроннай базы беларускіх вёсак, знішчаных у вайну. Падчас гэтай работы мы перагледзелі практычна ўсе дакументы па гісторыі беларускага партызанскага руху — вельмі цікавыя рэчы знайшлі. У наступным годзе спаўняецца 70 гадоў адной з буйнейшых экспедыцый гітлераўскіх карнікаў у Беларусі на тэрыторыі цяперашняга Верхнядзвінскага раёна, якая называлася "Зімовае чараўніцтва", — расказвае Вячаслаў Сяргееў, галоўны архівіст нацыянальнага архіва РБ. — Да гэтай даты рыхтуем дакументальны зборнік. У яго ўвайшлі не толькі дакументы партызанскіх фарміраванняў, але і нямецкія. І параўнальная характарыстыка дае вельмі дзіўныя вынікі. Знайшлі дакумент аб стратах немцаў: партызаны ў штаб беларускага партызанскага руху паведамілі аб тым, што знішчылі 1557 гітлераўцаў. Нямецкія крыніцы даюць іншую лічбу: страты адной з дзвюх аператыўных груп — толькі 22 чалавекі. Але ж даныя аб 1557 забітых фашыстах потым пайшлі ў афіцыйную статыстыку. Аб чым гэта гаворыць? Калі вывучаюцца дакументы пра гісторыю ваенных дзеянняў, трэба вельмі крытычна падыходзіць да той інфармацыі, якая ёсць у дакументах. На жаль, у савецкі час усе лічбы браліся за аснову без усякай праверкі і ўводзіліся ў навуковы абарот.

Яшчэ наконт аперацыі "Зімовае чараўніцтва"... Аб тых падзеях, аб трагічным лёсе дзяцей з цяперашняга Верхнядзвінскага раёна, якіх вывезлі ў Латвію, знялі фільм. Пра тое, што пасля вайны многія з вывезеных засталіся там, а пасля развалу СССР іх пазбавілі грамадзянскіх правоў і назвалі акупантамі. Гэтая старонка гісторыі зацікавіла нямецкую грамадскасць — у прыватнасці, нямецкі фонд "Кантакт". Калі ў фондзе стала вядома аб лёсе гэтых людзей, пачалі выплату ім невялікіх сум з гуманітарных сродкаў. Гэта недзяржаўная дапамога. У выніку ўжо 90 жыхароў, якія засталіся ў жывых пасля спальвання беларускіх вёсак у Верхнядзвінскім раёне, атрымалі яе. Таксама з Германіі ім прыслалі лісты з просьбай аб дараванні за зробленае калісьці.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 2 лістапада 2012

 
Дата публикации:02.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2783
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Беларусь-Германия Архивы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме