https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску праходзіць шэсце ў Лошыцкі яр да дня памінання продкаў "Дзяды"


У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце, прысвечанае дню памяці продкаў "Дзяды", да Лошыцкага яра, месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У дазволеным Мінгарвыканкамам мерапрыемстве бярэ ўдзел каля ста чалавек.
Перад пачаткам шэсця адзін з яго арганізатараў, намеснік старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі падкрэсліў, што такія акцыі важныя для беларускага народа. "Раней у Курапатах і ў Лошыцы нас расстрэльвалі і знішчалі фізічна. Цяпер беларускую нацыю знішчаюць апасродкавана, праз этнацыд, Чарнобыль, праз гідролізную гарэлку і праз дэградацыю. Але гэтымі шэсцямі мы паказваем, што беларуская нацыя жыве і будзе жыць", — сказаў Беленькі.

Як адзначыў палітык, у апошні час якасна змяніўся склад удзельнікаў такіх акцый. "Калі раней гэта былі пераважна людзі пажылога ўзросту, то цяпер на іх прыходзіць больш моладзі. Сэнс такіх акцый не толькі ў памінанні продкаў, але і ў пераемнасці пакаленняў", — падкрэсліў Беленькі.

За ходам акцыі традыцыйна назіраюць супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, здымаюць на відэа.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2012
 
Дата публикации:04.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3628
 
Ключевые слова:
Дзяды Минск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме