https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гульнявое падарожжа па дзесяці музеях Мінска можна будзе ажыццявіць з 20 кастрычніка


Праект "Музейныя лабірынты" будзе рэалізаваны з 20 кастрычніка па 9 снежня і ахопіць дзесяць музеяў Мінска, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб.
Праект, ініцыіраваны ведамствам, накіраваны на папулярызацыю музеяў і айчыннай культуры ў цэлым і ўключае ў сябе ўласна гульнявое падарожжа па музеях і шэраг інтэрактыўных культурных мерапрыемстваў, прыняць удзел у якіх можа любы жадаючы.

Гульнявое падарожжа выяўляецца ў пошуку ў экспазіцыях музеяў адказаў на пытанні даведачных брашур, якія атрымаюць удзельнікі. Асобы, якія правільна адказалі на ўсе пытанні і прайшлі ўсе дзесяць "лабірынтаў", змогуць прэтэндаваць на трохдзённую паездку ў Вену з наведваннем Музейнага квартала, які з`яўляецца самым буйным музейна-культурным комплексам Еўропы.

У культурных мерапрыемствах прымуць удзел мастакі, клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, аўтары бардаўскіх песень, майстры стрыт-арта. Наведвальнікі музеяў у дні правядзення інтэрактываў азнаёмяцца з батлеечным тэатрам, убачаць касцюміравана-тэатралізаваныя паказы, якія ўзнаўляюць антураж розных гістарычных эпох, навучацца маляваць пячаткамі і сустрэнуцца з героямі перадачы "Калыханка".

У "Музейных лабірынтах" удзельнічаюць наступныя ўстановы культуры: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Музей гісторыі горада Мінска, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. У ходзе праекта перамяшчацца па іх можна ў любой паслядоўнасці.

MuseumsQuartier Wien - самы вялікі ў свеце аазіс культуры і мастацтва, які аб`ядноўвае амаль 70 культурных устаноў на 9 кв.км у самым цэнтры Вены, - музеі, зоны для адпачынку, унутраныя дворыкі, кафэ, рэстараны са столікамі пад адкрытым небам, магазіны і творчыя майстэрні.

Арганізатары праекта "Музейныя лабірынты" - Міністэрства культуры Беларусі і камунікацыйнае агенцтва АГТ-Беларусь. Генеральны партнёр - МТС.

19 кастрычніка 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2729
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме