https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першая газета на роднай мове


Сёмыя Гарадзенскія чытанні былі прымеркаваны да 150-годдзя з пачатку выдання першай беларускамоўнай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда».
Нязменным арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага. Як і заўсёды, прапанаваная тэма выклікала шчырую зацікаўленасць прафесійных даследчыкаў — навукоўцаў, аматараў гісторыі роднага краю, студэнтаў.

Газета (ці, як яе называлі яшчэ ў тыя часы, улётка, заклік, брашура) «Мужыцкая праўда» выдавалася ў 1862—1863 гадах на тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны і характарызавалася вострай сацыяльнай прапагандысцка-агітацыйнай накіраванасцю. За час існавання выдання свет убачылі сем нумароў. Палымяныя прамовы, што тычыліся пытанняў зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, рэлігіі, друкаваліся лацінкай і падпісваліся псеўданімам «Яська — гаспадар з-пад Вільні».

Удзельнікі сёмых Гарадзенскіх чытанняў звярнулі ўвагу на месца газеты «Мужыцкая праўда» ў кантэксце беларускай культуры, разглядалі яе як узор мастацкай публіцыстыкі, разважалі над праблемамі, якія тагачасныя аўтары ўзнімалі на старонках выдання. Прагучалі даклады аб развіцці перыядычнага друку Гродзеншчыны, яго здабытках, праблемах, перспектывах.

Падчас чытанняў дзейнічаў адкрыты прагляд «Мужыцкая праўда» — першая дэмакратычная газета на роднай мове».

Іна Дабрыдзень
Рэспубліка, 11 сентября 2012
 
Дата публикации:11.09.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3448
 
Ключевые слова:
Гродна Мужыцкая праўда Библиотека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме