https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Якімі былі першыя словы Васілеўскай пасля вяртання на Зямлю?


Першая касманаўтка Беларусі Марына Васілеўская пасля вяртання на Зямлю падзякавала Беларусі за падтрымку, перадае Цэнтр кіравання палётамі «Раскосмасу».
«Беларусь, дзякуй за падтрымку!» — сказала Марына Васілеўская ў першым інтэрв’ю пасля прызямлення.

«Жадаю ўсім людзям на Зямлі, каб яны шанавалі і бераглі ўсё тое, што мы маем», — падкрэсліла яна.

«Мы ведалі, што нас чакаюць на Зямлі, і гэта грэла душу. Беларусь тут, я вельмі рада. Можна было яшчэ палётаць пару тыдняў, але Зямля чакае», — дадала першы касманаўт Беларусі.

Пасадка апарата адбылася штатна ў 10.17 па мінскім часе прыблізна за 150 км на паўднёвы ўсход ад горада Жезказган у Казахстане.

Палёт Марыны Васілеўскай працягнуўся 14 сутак, 12 з іх яна правяла на Міжнароднай касмічнай станцыі. На МКС Марына Васілеўская выконвала навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук сумесна з «Раскосмасам» і Расійскай акадэміяй навук. Яна ўключала сем эксперыментаў — пяць навукова-даследчых і два адукацыйныя. Навуковыя даследаванні праводзіліся ў галіне біялогіі, фізіялогіі, аўтаномнага функцыянавання касмічных станцый, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з выкарыстаннем фота- і відэаспектральнай апаратуры беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на МКС. Даследаваліся таксама лактаферын і прабіётыкі, вырабленыя навуковымі арганізацыямі НАН, для іх наступнага магчымага выкарыстання ў стварэнні прадуктаў харчавання для касманаўтаў.

Звязда, 6 красавіка 2024
 
Дата публикации:06.04.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Космос Марина Василевская
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме