https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ плануе пусціць Stadler ва ўсе абласныя цэнтры да 2020 года


Беларуская чыгунка плануе да 2020 года пусціць цягнікі Stadler ва ўсе абласныя цэнтры, паведамілі ў БЧ.
Вагоны будуць абсталяваны ўстаноўкамі кандыцыянавання паветра, экалагічна чыстымі туалетнымі комплексамі і электрычнымі разеткамі для падлучэння мабільных прылад пасажыраў.

Тэхнічныя характарыстыкі гэтых цягнікоў дазваляюць ажыццяўляць перавозкі з больш высокімі хуткасцямі пры забеспячэнні камфортных умоў праезду. Напрыклад, адлегласць ад Мінска да Гомеля такі цягнік пераадольвае за 2 гадзіны 59 хвілін.

Да таго ж гэта цягнікі новага пакалення — вельмі камфортныя і зручныя. Плануецца да 2020 года звязаць такімі цягнікамі ўсе абласныя цэнтры са сталіцай. Сёння яны курсуюць з Мінска да Гомеля і Брэста.

"За апошні час мы набылі 18 адзінак сучаснага маторвагоннага рухомага саставу вытворчасці Stadler для арганізацыі перавозак пасажыраў у гарадскіх зносінах паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі (Заслаўе, Смалявічы, Рудзенск), рэгіянальных і міжрэгіянальных зносінах бізнес-класа", — распавялі ў БЧ.

Таксама Аляксандр Захарэвіч распавёў, што БЧ набыла 13 адзінак сучасных дызель-цягнікоў у аднавагонным і трохвагонным выкананні для арганізацыі перавозак пасажыраў у рэгіянальных і міжрэгіянальных зносінах бізнес-класа на неэлектрыфікаваных участках чыгункі.

У планах набыццё яшчэ 10 адзінак маторвагоннага рухомага складу на электроцязе і 6 шасцівагонных дызель-цягнікоў. Апошнія будуць выкарыстоўвацца на напрамках Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна і Мінск — Магілёў. 

Мінск, 8 снежня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:08.12.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:837
 
Ключевые слова:
Электровоз Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме