https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску ратавальнікі ліквідавалі разліў дызпаліва з перакуленага падчас ДТЗ бензавоза


Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Аварыя здарылася 4 жніўня каля 9 гадзін на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Бензавоз "ГАЗ-53", які належыць РУП "Віцебскі ДСК", сутыкнуўся з грузавіком "МАЗ" ААТ "Віцебскдрэў". Часткова дызпаліва вылілася на праезную частку. Усяго ж у аўтамабілі, са слоў кіроўцы, знаходзілася 4,8 тоны паліва.

З мэтай недапушчэння ўзгарання нафтапрадукту работнікі МНС наклалі пенную падушку, арганізавалі падвоз пяску для абвалавання разліву. Дызпаліва з бензавоза перапампаванае ў аўтамабіль Віцебскага гарадской ЖКГ. Бензавоз узняты кранам і адбуксіраваны.

"Цяпер робіцца маніторынг рэк Лучоса і Заходняя Дзвіна на прадмет забруджвання нафтапрадуктамі, — паведамляе МНС. — Таксама для маніторынгу стану водных аб`ектаў прыцягнутыя работнікі Віцебскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету".

Для недапушчэння трапляння і распаўсюджвання дызпаліва ў размешчаную паблізу раку Лучоса ўстаноўленыя тры бонавыя загароды, распылены абсарбент, які збярэ нафтапрадукт, які патрапіў у раку. "Маніторынг водных аб`ектаў будзе праводзіцца па меры неабходнасці", — адзначылі ў МНС.

Разбор па факце ДТЗ праводзяць работнікі ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2016
 
Дата публикации:04.08.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:942
 
Ключевые слова:
ДТП Экология Авария Нефтепродукты Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме