https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўдакладнены парадак выдачы вадзіцельскага пасведчання


Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Пастановай Савета Міністраў ад 30 мая 2016 года нумар 417 унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам, талона да вадзіцельскага пасведчання і іх абмену, зацверджанае пастановай урада ад 4 красавіка 2011 года нумар 441.

У прыватнасці, дакументам устаноўлены тэрміны захоўвання вадзіцельскіх пасведчанняў, а таксама дакументаў, якія паслужылі падставай для іх выдачы або абмену.

Напрыклад, на працягу двух гадоў захоўваюцца вадзіцельскія пасведчанні, не запатрабаваныя пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне імі асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап`янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, або перадачу кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага або наркатычнага ап`янення; іншыя парушэнні - у тэрытарыяльным падраздзяленні ДАІ па месцы жыхарства асобы, пазбаўленай права кіравання транспартнымі сродкамі.

Дакументы, якія паслужылі падставай для выдачы вадзіцельскіх пасведчанняў, іх абмену, захоўваюцца ў экзаменацыйных падраздзяленнях на працягу трох гадоў, а вадзіцельскія пасведчанні, канфіскаваныя ў асоб, прызнаных непрыдатнымі да кіравання транспартнымі сродкамі па медыцынскіх паказаннях, - да заканчэння тэрміну дзеяння такіх пасведчанняў.

Акрамя таго, устаноўлена, што пры выдачы вадзіцельскага пасведчання на падставе замежнага вадзіцельскага пасведчання асобам, якія атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, гэта пасведчанне вяртаецца, за выключэннем некаторых выпадкаў.

Так, пры наяўнасці прыкмет падробкі (неадпаведнасці) замежнага вадзіцельскага пасведчання рашэнне аб яго вяртанні, а таксама неабходнасці прызнання несапраўдным выдадзенага вадзіцельскага пасведчання прымаецца зыходзячы з вынікаў правядзення адпаведнай праверкі.

Пастановай таксама ў новай рэдакцыі выкладзена форма заявы, што падаецца фізічнай асобай у экзаменацыйнае падраздзяленне для выдачы, абмену вадзіцельскага пасведчання, талона да яго, выдачы дубліката пасведчання, талона. Дакумент уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

1 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:975
 
Ключевые слова:
Водительское удостоверение Правила дорожного движения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме