https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі тэхналогія будаўніцтва бетонных дарог ужо адпрацавана


Такое меркаванне ў час рэспубліканскага семінара-нарады па актуальных пытаннях развіцця будаўнічай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Гродне выказаў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
У час семінара яго ўдзельнікі азнаёміліся з гродзенскім вопытам будаўніцтва з бетону не толькі аўтамабільных дарог, але і ўчасткаў дваровых тэрыторый.

"Сёння ў нас ужо 7 комплексаў па будаўніцтве такіх дарог. Калі мы пачыналі, даводзілася браць тэхніку звонку, а цяпер яна закуплена практычна ва ўсе рэгіёны", - расказаў Анатоль Калінін. Тэхналогія будаўніцтва адпрацавана, прычым прымяняць яе плануюць як для дарожнага будаўніцтва, так і ў сферы добраўпарадкавання для дваровых праездаў, тратуараў і іншага.

"Справа ў тым, што ўсе рэсурсы - цэмент, пясок і іншыя матэрыялы, якія прымяняюцца для будаўніцтва бетонных дарог, здабываюцца і вырабляюцца ў Беларусі. Другі станоўчы аспект - даўгавечнасць. Калі тэрмін службы асфальтабетонных дарог не больш за 10 гадоў, то бетонныя служаць да 25 і больш гадоў без капітальных рамонтаў, а таксама без абмежавання нагрузкі транспарту на дарожнае палатно", - адзначыў Анатоль Калінін.

Ён падкрэсліў, што з кожным годам праграма будаўніцтва бетонных дарог пашыраецца. "З кожным днём тэма набірае тэмп. Пастаўлена задача, каб не менш як 10 працэнтаў цэменту, які вырабляецца ў краіне, было выкарыстана менавіта на будаўніцтва дарог, дваровых пакрыццяў, пляцовак і тратуараў з цэментава-бетонным пакрыццём", - падкрэсліў Анатоль Калінін.

У Гродне 3-4 чэрвеня праходзіць рэспубліканскі семінар-нарада па актуальных пытаннях развіцця будаўнічай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Удзельнікі семінара знаёмяцца з вытворчым патэнцыялам будаўнічых арганізацый рэгіёна, вывучаюць вопыт укаранення энергаэфектыўных і інавацыйных тэхналогій, работы з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі на прыкладзе прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.

Адпрацоўваюцца пытанні арганізацыі работ у будаўнічай галіне, павышэння культуры вытворчасці і зніжэння затрат.

Яшчэ адной важнай тэмай семінара стала перапрацоўка і выкарыстанне другаснай сыравіны. Такія семінары плануецца правесці ва ўсіх рэгіёнах краіны. Наступны ў бліжэйшы час прыме Віцебская вобласць.

3 чэрвеня 2016, Гродна
Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:899
 
Ключевые слова:
Гродна Строительство Автодороги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме