https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новая аўтадарога Мінск - Гомель будзе афіцыйна адкрыта да Дня Незалежнасці 3 ліпеня


Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 17 чэрвеня ў час рабочай паездкі ў Гомель.
"Канчаткова дамовіліся адкрыць для руху ўсе палосы. Афіцыйна да 3 ліпеня пасля Усебеларускага народнага сходу гэта дарога будзе адкрыта. Гэта цудоўная аўтамабільная дарога, якую мы пабудавалі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў да моманту адкрыцця навесці ідэальны парадак уздоўж трасы. Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак далажыў Прэзідэнту аб рэканструкцыі і ўзвядзенні рэспубліканскіх аўтадарог аж да 2019 года.

У гэтым годзе работы плануюцца на 152,5 км адпаведных трас. Гэта ў тым ліку другая кальцавая аўтадарога вакол Мінска і траса Мінск - Мікашэвічы. У 2017-2019 гадах плануецца рэканструяваць і пабудаваць 616,7 км рэспубліканскіх аўтадарог.

У іх ліку траса М6 Мінск - Гродна - граніца Польшчы. Міністр праінфармаваў, што ў конкурсе на выкананне работ па будаўніцтве дарогі перамог беларускі падрадчык, вядзецца далейшая работа з Сусветным банкам, рэсурсы якога плануецца прыцягнуць для фінансавання гэтага праекта. Аляксандру Лукашэнку было даложана і аб іншых планах па развіцці аўтадарожнай сеткі Беларусі. Кіраўнік дзяржавы даў наконт гэтага шэраг канкрэтных даручэнняў.

17 чэрвеня 2016, Гомель
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1191
 
Ключевые слова:
Мінск Гомель Гродна Автодорога Реконструкция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме