https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка даў старт рэгулярнаму руху паяздоў на электрацязе па напрамку Гомель - Мінск - Гомель


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня ў Гомелі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця рэгулярнага руху паяздоў на электрычнай цязе па напрамку Гомель - Мінск - Гомель.
На цырымонію былі запрошаны работнікі і ветэраны БЧ, студэнты і навучэнцы транспартных навучальных устаноў Гомеля. Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў звярнуўся да кіраўніка дзяржавы за дазволам адкрыць рэгулярны рух паяздоў па гэтым напрамку. Аляксандр Лукашэнка даў адпаведны дазвол, пасля чаго першы грузавы поезд на электрацязе адправіўся са станцыі Гомель.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Асіповічы - Гомель і завяршэнні электрыфікацыі чыгункі Мінск - Гомель. Прэзідэнт азнаёміўся з новым рухомым саставам на электрычнай цязе вытворчасці кампаніі "Штадлер" і электравозам серыі БКГ-2 вытворчасці КНР.

Участак чыгункі Мінск - Гомель быў электрыфікаваны паэтапна. Першы этап Мінск - Асіповічы завершаны да 1983 года, этап Асіповічы - Жлобін - у верасні 2013 года, этап Жлобін - Гомель - у снежні 2015-га.

Пры электрыфікацыі ўчасткаў прыменены новыя тэхнічныя рашэнні і праведзены работы па імпартазамяшчэнні закупляемых матэрыялаў, работ і паслуг. Акрамя таго, праведзены работы па мадэрнізацыі ўстройстваў сігналізацыі і сувязі і рамонце пуці, што дало магчымасць скараціць час руху ад Мінска да Гомеля на 1 гадзіну 12 хвілін для пасажырскіх паяздоў і на 35 хвілін - для грузавых.

Усяго на 1 студзеня 2016 года эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных пуцей БЧ склала 5490,9 км, з якіх 1128,3 км, або 20,5 працэнта, - электрыфікаваныя. Акрамя таго, з верасня 2015 года пачата рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі напрамку Маладзечна - Гудагай - дзяржграніца працягласцю 84 км. Завяршэнне работ на гэтым напрамку прадугледжваецца ў 2017 годзе.

Таксама да 2020 года плануецца электрыфікацыя ўчастка Жлобін - Калінкавічы - Барбароў. Асноўныя перавагі электрыфікацыі - скарачэнне эксплуатацыйных расходаў дарогі, у тым ліку зніжэнне ўдзельнага расходу паліва на 21,3 працэнта, павелічэнне тэхнічнай і маршрутнай скорасці руху паяздоў на 15-25 працэнтаў, зніжэнне выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу, змяншэнне шумавой і вібрацыйнай нагрузкі.

"Мне вельмі прыемна з вамі сустрэцца. Я наогул вельмі паважліва стаўлюся да чыгуначнікаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў чыгункі. - Тут не людзі, а крэмень. Прыемна бачыць, што моладзь ідзе працаваць на чыгунку".

Прэзідэнт на прывакзальнай плошчы таксама цёпла пагутарыў з жыхарамі Гомеля, якія прыйшлі на мерапрыемства. "Дзе б я ні быў, што б ні рабіў, я заўсёды гавару - самае лепшае, што ў нас ёсць, гэта людзі", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што заўсёды, з самага пачатку свайго прэзідэнцтва, удзяляў вялікую ўвагу развіццю Гомельскай вобласці, і асабліва адраджэнню пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў.

17 чэрвеня 2016, Гомель
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:928
 
Ключевые слова:
Электротранспорт Экология Мінск Гомель Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме