https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На час правядзення чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў з Мінска ў Раўбічы будзе арганізаваны экспрэсны маршрут № 449БЭ


Аб гэтам паведамілі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь".
Чэмпіянат, нагадаем, пройдзе ў Раўбічах з 17 па 24 лютага. 

Аўтобус будзе курсіраваць ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" у Раўбічы" і назад з выкананнем на маршруце прыпыначных пунктаў "Карбышава" і "Лясны". 

Ён будзе хадзіць штодзённа. Першы рэйс ад прыпыначнага пункта "Станцыя метро "Барысаўскі тракт" будзе адпраўляцца ў 8.00 раніцы. А завяршаць сваю працу (адпраўленне ад прыпынка "Раўбічы") ён будзе праз гадзіну пасля ўзнагароджання біятланістаў. Інтэрвал руху складзе 20 хвілін. 

Кошт праезду ад станцыі метро Барысаўскі тракт" да прыпынку "Раўбічы" складзе 14.200 рублёў (ад прыпынку "Карбышава" — 11.000 рублёў; ад прыпынку "Лясны"— 6.000 рублёў). 

Білеты на аўтобусны маршрут № 449БЭ можна набыць загадзя на ўсіх аўтавакзалах і аўтастанцыях Мінска, а таксама ў аўтакасах на прыпыначных пунктах "Станцыя метро "Уручча", "Плошча Бангалор", "Станцыя метро "Каменная Горка", "Карбышава", "Слуцкі Гасцінец". 

У дні працы аўтобуснага маршрута № 449БЭ білеты на праезд можна будзе набыць на прыпынках па маршруце накіравання або ў вадзіцеля. 

Час паездкі ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" да прыпынку "Раўбічы" складзе 35 хвілін (ад "Карбышава" да "Раўбічы" — 25 хвілін).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2015
 
Дата публикации:15.02.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1465
 
Ключевые слова:
Раўбічы Биатлон Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме