https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка прадоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнікі № 100/99 Мінск — Сімферопаль, № 160/159 Мінск — Еўпаторыя, № 486/485 Баранавічы — Феадосія да 1 верасня


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Цягнік № 100/99 Мінск — Сімферопаль адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі штодня ў 7.45 і прыбывае на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка назад з Сімферопаля — 19.20, прыбыцця ў Мінск — 23.17 наступнага дня. У склад цягніка ўключаны бесперасадачныя вагоны Брэст — Сімферопаль, Віцебск — Сімферопаль, Магілёў — Сімферопаль, Гродна — Сімферопаль.

Цягнік № 160/159 Мінск — Еўпаторыя курсіруе адзін раз на чатыры дні. З Мінска ён адпраўляецца ў 20.03 і прыбывае на станцыю Еўпаторыя ў 04.10 праз суткі. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Еўпаторыі — 09.49, прыбыцця ў Мінск — 15.40 наступнага дня.

Цягнік № 486/485 Баранавічы — Феадосія таксама будзе курсіраваць адзін раз на чатыры дні, адпраўляцца са станцыі Баранавічы-Палескія ў 18.07 і прыбываць у Феадосію ў 05.00 — праз суткі. Назад цягнік будзе адпраўляцца з Феадосіі ў 09.00 і прыбываць у Баранавічы ў 18.05 наступнага дня.

БЧ просіць пасажыраў уважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб змяненні ўмоў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:20.06.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1200
 
Ключевые слова:
Крым Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме