https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтаперавозчыкі ў Беларусі маюць поўнае права аб`язджаць платныя дарогі, што замацавана заканадаўствам


Аб гэтым паведаміў 16 жніўня ў Мінску журналістам менеджар па сувязях з грамадскасцю аператара нацыянальнай электроннай сістэмы збору платы за праезд па аўтадарогах рэспублікі BelToll ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз" Сяргей Буры.
"Перавозчыкі маюць поўнае права выкарыстоўваць альтэрнатыўныя шляхі аб`езду аўтамагістралей, якія аднесены да ліку платных. Іншае пытанне - наколькі якасная будзе аб`язная дарога, а шлях доўгім", - адзначыў Сяргей Буры.

На думку прадстаўнікоў Мінтранса Беларусі, пры ўсіх наяўных магчымасцях аўтаперавозчыкі наўрад ці будуць аб`язджаць платныя дарогі. Калі яны скарыстаюцца платнай аўтатрасай, то змогуць перасекчы ўсю Беларусь за 6-8 гадзін, калі ж яны будуць ехаць аб`язнымі шляхамі, то не справяцца за суткі, лічаць у транспартным ведамстве.

Разглядаючы варыянты парушэння правіл перамяшчэння па платных дарогах, кіраўнік групы нагляду за зборам аплаты аператара BelToll ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз" Раман Раманаў закрануў пераабсталяваныя транспартныя сродкі. Ён адзначыў, што аўтамабілі, якія паводле даных завода-вытворцы мелі масу да 3,5 т, але ў далейшым пераабсталяваныя з перавышэннем гэтай масы, абавязаны выплачваць дарожныя зборы. "Безумоўна, такія выпадкі ёсць. Мы вельмі шчыльна працуем з аўтадылерамі у гэтым напрамку, вывучаем мадэлі і характарыстыкі аўтамабіляў, але ўсё ведаць мы не можам", - прызнаў кіраўнік групы нагляду. Калі спецыялісты будуць дакладна ідэнтыфікаваць, што маса аўтамабіля складае, напрыклад, 3,6 т, то пры падазрэнні на парушэнне яго ўладальнік для далейшага разбору будзе накіраваны ў Транспартную інспекцыю.

 BelToll - гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, што дае магчымасць спаганяць зборы з карыстальнікаў дарогі без спынення транспартных сродкаў. У Беларусі яна ўведзена ў камерцыйную эксплуатацыю 1 жніўня бягучага года.

На гэты час сістэма ахоплівае 815 км беларускіх дарог. Работы па пашырэнню сеткі вядуцца на ўчастках рэспубліканскіх дарог М4 (Мінск-Магілёў) і М5 (Мінск-Гомель). Тарыфы за перамяшчэнне па беларускіх аўтамагістралях устаноўлены ў залежнасці ад тэхнічна дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродку і колькасці восей і складаюць ад 0,04 еўра да 0,12 еўра за кіламетр. У адпаведнасці з указам нумар 426 ад 27 верасня 2012 года ад дарожных збораў вызваляюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі краін Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т. Бясплатна змогуць праехаць мапеды і матацыклы, зарэгістраваныя ў Беларусі, колавыя трактары і самаходныя машыны, транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, а таксама якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку. Не трэба будзе плаціць вадзіцелям маршрутак для гарадскіх перавозак пасажыраў, аўтамабіляў, якія прымяняюцца для аказання меддапамогі, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Беларусі і іншых краін.

Кіруе работай BelToll у Беларусі кампанія-аператар ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз", у задачы якой уваходзіць забеспячэнне належнага функцыянавання сістэмы і ажыццяўленне ўсіх неабходных функцый, звязаных з яе дзейнасцю.

16 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1647
 
Ключевые слова:
Платные автодороги Автоперевозки Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме