https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінабароны абнавіла пералік транспарту, які падлягае прадастаўленню войскам у перыяд мабілізацыі


Міністэрства абароны Беларусі абнавіла і ўдакладніла пералік транспартных сродкаў, якія падлягаюць прадастаўленню войскам і фармаванню ў перыяд мабілізацыі і ваенны час. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
«Устанавіць пералік транспартных сродкаў, якія падлягаюць прадастаўленню Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, іншым войскам, воінскім і спецыяльным фармаванням у перыяд мабілізацыі і ў ваенны час, згодна з дадаткам», — гаворыцца ў дакуменце, якім прызнаецца страціўшым сілу аналагічная пастанова Мінабароны ад 24 лістапада 2009 года.

Згодна з дадаткам да пастановы беларускага ваеннага ведамства, перадачы Узброеным Сілам, як і раней, падлягаюць усе транспартныя сродкі дзяржаўных органаў і арганізацый.

Што тычыцца транспартных сродкаў, якія абавязаны прадастаўляць грамадзяне для патрэб абароны, з пераліку выключылі автакінаперадвіжкі і дарожныя матацыклы з брычкай. Разам з тым пералік папоўніўся такімі транспартнымі сродкамі, як квадрыцыклы і квадрацыклы.

Дадаткам удакладнены пералік падлягаюць перадачы грузавых аўтамабіляў з адмысловымі кузавамі. У яго ўключаны аўтарэфрыжэратары, аўталаўкі і хлебавозкі. Акрамя таго, у абноўлены спіс дадалі трактары, а таксама прычэпы і паўпрычэпы да іх.

Звязда, 24 жніўня 2023
 
Дата публикации:24.08.2023
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Военное время Мобилизация Автотехника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме