https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лётчык-касманаўт Уладзіміра Кавалёнак: Ніводная міжнародная сволач не мае права кінуць цень на Дзень касманаўтыкі


10 чэрвеня ў музеі авіяцыйнай тэхнікі Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ у пасёлку Баравая пад Мінскам прайшла сустрэча з двойчы Героем Савецкага Саюза лётчыкам-касманаўтам СССР генерал-палкоўнікам авіяцыі Уладзімірам Кавалёнкам.
Кіраўніцтва абароннага таварыства Беларусі запрасіла знакамітага земляка на сустрэчу з членамі ДТСААФ і маладзёжнага клуба "Патрыёт", а таксама ветэранамі касмадрома "Байканур". Асноўнай тэмай сустрэчы было 50-годдзе першага палёта чалавека ў космас, якое сёлета адзначаецца сусветнай супольнасцю.

"Пасля Дня Перамогі гэта быў, напэўна, другі па значнасці трыумф савецкага народа, — падкрэсліў Кавалёнак. — І дзякуй Богу, сёння ніхто не асмеліцца зацямніць гэта свята — ніводная міжнародная сволач не пасмее кінуць цень на Дзень касманаўтыкі. Гэты дзень — сапраўды, наш!".

Нечакана агрэсіўны тон лётчык-касманаўт захаваў і закрануўшы тэму гібелі Юрыя Гагарына: "Сёння выстаўляецца шмат розных версій гэтай трагедыі. Я дзесяць гадоў кіраваў Ваенна-паветранай інжынернай акадэміяй імя Жукоўскага, і ў нас працаваў прафесар Белацаркоўскі. Разам з Аляксеем Лявонавым ён напісаў нейкі памфлет, маўляў, пралятаў нейкі самалёт, садзьмуў і гэтак далей. Гэта абсалютнае трызненне выжыўшых з розуму — дзіўлюся, што мой калега чамусьці прыстыкаваўся да гэтага Белацаркоўскага".

Тым часам, доктар тэхнічных навук, прафесар С.Белацаркоўскі быў удзельнікам расследавання 1968 года і ў межах афіцыйнага заключэння выказаў меркаванне, што гагарынскі МІГ небяспечна зблізіўся і патрапіў у струмень рухавіка другога знішчальніка, які ажыццяўляў трэніровачны палёт у суседняй пілатажнай зоне.

Якім жа быў працяг "навуковай дыскусіі" Белацаркоўскага і начальніка акадэміі? "Я выклікаў гэтага прафесара і сказаў: калі вы яшчэ дзесьці заікняцеся са сваёй версіяй, я вас проста звольню і выганю з акадэміі як, груба кажучы, апошняга сабаку", — сказаў лётчык-касманаўт. І заключыў: "Не трэба верыць ні Белацаркоўскаму, ні Лявонаву, ні Кавалёнку — гэта тайна, якая пакуль не адкрытая".

БелаПАН
10 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:11.06.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4833
 
Ключевые слова:
Год космонавтики Белорусские космонавты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме