https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мазыры адкрыюць сабор-помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій


21 лістапада ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы Мазыра пройдзе кананізацыя пакутніка Аляксея Магільніцкага. Ён служыў у саборы і быў тут растраляны. Апроч таго у крыпце сабора хутка адкрыюць храм у памяць іншых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Гэта новапакутнікі-іспаведнікі, якія служылі ў храме ці былі родам з гэтае зямлі і былі растраляныя.
Цяпер ідзе падрыхтоўка храма да адкрыцця. Рашэнне пра час адкрыцця і асвяшчэння будзе прымаць Сінод Беларускай праваслаўнай царквы. Пра гэта распавёў епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан.

Стэфан: "На сёння там знаходзіцца капліца, дзе сабраныя парэшткі людзей, якія былі растраляныя і пахаваныя ў падвалах сабора. Там дзве вялікія труны з рэшткамі гэтых людзей. У самім храме ўжо гатовы каваны іканастас, цяпер робяць абразы".

На пачатку 2000-х гадоў пры рэканструкцыі крыпты храма былі знойдзеныя парэшткі людзей, абкладзеныя вапнай. На падставе медычнай экспертызы і некаторых дакументаў НКУС было выяўлена, што парэшткі належаць так званым “ворагам і здраднікам Радзімы”.

27 верасня 2010
Еўрарадыё
 
Дата публикации:27.09.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3350
 
Ключевые слова:
Сталинский геноцид Жертвы политических репрессий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме