https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску падпісана пагадненне аб правядзенні грамадзянскай акцыі "Беларускі выбар"


Прадстаўнікі чатырох дэмакратычных партый і арганізацый падпісалі 17 верасня ў Мінску пагадненне аб правядзенні грамадзянскай акцыі "Беларускі выбар". Подпісы пад дакументам паставілі лідары руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Беларускай партыі "Зялёныя" Алег Новікаў і саюза "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч.
Як паведаміў журналістам Янукевіч, усе прадстаўнікі грамадска-палітычных арганізацый, якія падпісалі гэтае пагадненне, "раздзяляюць каштоўнасці незалежнасці, дэмакратыі і еўрапейскага выбару Беларусі". "Мы ўсе разумеем, што ў Беларусі наспела неадкладная неабходнасць змянення палітычнага рэжыму і эканамічнага ладу, мадэрнізацыі краіны. Таму мы дамаўляемся каардынаваць свае дзеянні ў пачатку палітычнай кампаніі", — заявіў лідар Партыі БНФ.

Янукевіч падкрэсліў: грамадзянская акцыя "Беларускі выбар" ствараецца для таго, каб у Беларусі ажыццяўляўся "прабеларускі сцэнарый перамен".

"Працяг кіраўніцтва краінай Лукашэнкам — гэта тупік і катастрофа. Ажыццяўленне тут прарасійскага сцэнарыя, у выніку якога Беларусь трапляе пад уплыў Расіі, — гэта тое ж самае. Ёсць іншы варыянт, і для таго, каб гэты варыянт спрацаваў, каб перамены былі ажыццёўленыя на карысць беларускаму народу, мы дамаўляемся аб супрацоўніцтве", — заявіў палітык.

Падпісанты пагаднення будуць супрацоўнічаць падчас прэзідэнцкіх выбараў, каардынаваць дзеянні па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і назіральнікаў, праводзіць сумесную палітычную кампанію падчас выбараў.

Прадстаўляць грамадзянскую акцыю "Беларускі выбар" унутры краіны і за мяжой упаўнаважаны Аляксандр Мілінкевіч.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2010

 
Дата публикации:18.09.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:6111
 
Ключевые слова:
выборы в Беларуси оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме