«З 6.00 22 сакавіка па 6.00 23-га ў Беларусь з украінскай тэрыторыі праехалі 414 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу — 207, праз Літву — 10», — расказалі ў ДПК.
Беларускі бок аказвае прыбылым неабходную дапамогу. З гэтай мэтай паблізу прыгранічнай вёскі Гдзень Гомельскай вобласці з пачатку сакавіка Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа адкрыты мабільны пункт абагравання. Аналагічны комплекс з 19 сакавіка пачаў функцыянаваць паблізу пункта спрошчанага пропуску «Паддабранка».
Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.
Звязда, 23 сакавіка 2022