https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Я жывая! Я ў Беларусі! Са мной усё добра!»


Амаль 400 чалавек атрымалі дапамогу ў палатачным гарадку Чырвонага Крыжа ў Брагінскім раёне, паведамляе Гомельская абласная арганізацыя БТЧК.
Палатачны гарадок для аказання дапамогі людзям з Украіны, якія перайшлі беларуска-ўкраінскую граніцу паблізу вёскі Гдзень Брагінскага раёна, быў разгорнуты 10 сакавіка. Супрацоўнікі і валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сустракаюць бежанцаў з Украіны ў цёплай палатцы. Кожнаму прапануюць гарачую ежу і пітво.

«Адразу ж аказваецца псіхолага-сацыяльная падтрымка, прапануецца сувязь са сваякамі. „Я жывая! Я ў Беларусі! Са мной усё добра! Я ў бяспецы“, — менавіта з гэтых слоў часцей за ўсё пачынаецца размова з блізкімі па тэлефоне. Тут жа слёзы радасці. Пры неабходнасці аказваецца медыцынская дапамога, прапануецца адзенне, гігіенічныя сродкі, коўдра і іншыя рэчы», — расказалі ў абласной арганізацыі.

Нямала грамадзян прыязджае не толькі са сваёй сям’ёй, але і з гадаванцамі — сабакамі, катамі, папугаямі. Валанцёры Чырвонага Крыжа таксама падтрымліваюць жывёл.

«Валанцёры рэгіструюць тых, хто прыйшоў у палатку і пытаюцца аб патрэбнасцях. Каму няма дзе жыць у Беларусі — прапануюць рассяленне ў месцах прыёму перасяленцаў. Гомельская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прымае перасяленцаў, арганізоўваючы ім пражыванне і харчаванне, рэалізуючы першарадныя патрэбнасці», — растлумачылі ў абласной арганізацыі.

Людзі з удзячнасцю прымаюць дапамогу. Яны ўдзячныя работнікам Беларускага Чырвонага Крыжа і тым, хто падтрымлівае арганізацыю. «Мы вельмі ўдзячныя за прыём і ўсю дапамогу, якія прадаставілі нам тут, на граніцы. Дзякуй за магчымасць пазваніць блізкім, мы з імі не размаўлялі ўжо шмат часу і не ведалі, ці жывыя яны. Вы дорыце нам надзею на заўтрашні дзень!» — з такімі словамі пакідаюць палатачны гарадок у Брагінскім раёне.

Звязда, 21 сакавіка 2022
 
Дата публикации:21.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:110
 
Ключевые слова:
Украина Война Беженцы Гомельшчына Красный Крест
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме