https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь


Бежанцы з Украіны, часова размешчаныя ў санаторыі Залатыя пяскі недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.
Украінскія бежанцы працягваюць прыбываць у Беларусь - для многіх іншыя шляхі адступлення адрэзаны. Нехта йдзе транзітам праз рэспубліку, каб трапіць у Еўропу, а нехта ўжо прыняў рашэнне тут застацца.

Раніцу чацвярга, 24 лютага, жыхары Украіны памятаюць у драбнюткіх падрабязнасцях. Прачнулася ад гучных выбухаў і ўсё сяло Дравіны (Чарнігаўская вобласць), што адразу каля беларускай мяжы. З таго часу ўся вялікая сям`я Алены Халюк, яе чацвёра дзяцей, спалі абутымі і апранутымі, гатовымі выскачыць у любы момант у сховішча. Бацька сямейства дома з таго часу не быў: яго ваенныя дзеянні заспелі ў Кіеве, куды адправіўся на працу. Так і застаўся ва ўкраінскай сталіцы, не маючы магчымасці выехаць. У Беларусь шматдзетная маці дабіралася адна.

"Бацька ёсць бацька. Дзеці плачуць, пытаюцца, дзе тата. Я не кажу, што адбываецца. Але яны ўсё разумеюць", - плача Алена.

А ў гэты час яе старэйшы сын паказвае фатаграфіі на тэлефоне, часам усхліпвае, успамінаючы нядаўнюю размову з татам. І сапраўды разумее, дзе зараз яго бацька і чаму яны былі вымушаныя бегчы са сваёй хаты.

"Ніхто не мог падумаць, што такое здарыцца. Дзеці ў першую ноч апраналіся на хаду: хто левы чаравічак абуе, хто правы - і ў сховішча. Страху нацярпеліся. Міма нас ішла ваенная тэхніка - праз наш двор", - распавядае Алена.

Прадукты на першы час былі - усё ж свой агарод, бульбачка, закаткі. Але крамы зачыненыя, дзіця захварэла - да раёна не даехаць. Адна, кажа жанчына, яна, можа, і засталася б. Але дзеці... Ні школы, ні садка, ні ўрачоў. Жыць у пастаянным страху больш не маглі і праз тыдзень зразумелі, што трэба з`яжджаць. Бліжэй за ўсё - Беларусь. З чатырма дзецьмі Алена ішла да мяжы пешшу.

"Пакуль дайшлі да беларускай мяжы… Баяліся кожную хвіліну. Гэта немагчыма апісаць", - кажа жанчына.

Дзеці наперабой расказваюць, якую тэхніку бачылі каля дома і як баяліся, пакуль хаваліся. Усе разумеюць і шчыра расказваюць, чаму з`ехалі.

"Таму што танкі ехалі, БТР, машыны з гарматамі. Хаваліся ў склепе ў цёткі Наталлі. А з татам стэлефаноўваемся нячаста - сувязі няма", - распавядаюць хлопчыкі.

Адзіная дачка ў сям`і Халюк выхваляецца новымі цацкамі і адзеннем - усё падарылі тут неабыякавыя людзі. І паказвае фатаграфіі, як быццам з іншага жыцця:

"У нас дома былі цацкі ўсякія, шафа. А вось наша хата, вось тата, а гэта мы на Новы год. Я была ў сукенцы і ў кароне", – выхваляецца дзяўчынка.

Амаль два тыдні сям`я жыве ў беларускім санаторыі. Гавораць, што сустрэлі іх цёпла - абагрэлі, накармілі, далі дах над галавой. Алена хоча знайсці тут працу, атрымаць від на жыхарства, аддаць дзяцей у школу і садок - вырашылі застацца.

"Вядома, я хачу працаваць, дзе працавала - на старым месцы, у мяне там сяброўкі, з 2014 года даіла кароў на ферме. Я хачу назад, у сваё сяло, у свой калгас. Але пакуль усё не адновіцца на Украіне, мы туды не паедзем. Дзеці - гэта ўсё, што ў мяне засталося ў жыцці. Я за сябе не перажываю, я перажываю за сваю сям`ю", - кажа Алена Халюк.

Для сям`і рыхтуюць жыллё - наперадзе наваселле і клопаты па ўладкаванні. Мясцовыя ўлады ўжо паабяцалі ёй працу - у беларускай вёсцы, за 5 кіламетраў ад яе дома, які застаўся па другі бок мяжы.

Sputnik, 15 сакавіка 2022
 
Дата публикации:15.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
Беженцы Украина Гомельшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме