На дадзены момант каля 150 чалавек размешчаны ў часовых пунктах знаходжання.
«Гэта здраўніцы рэгіёна, інтэрнаты. Яны забяспечаны трохразовым гарачым харчаваннем: паўнавартаснымі сняданкам, абедам і вячэрай. Ім прадастаўлена ўсё неабходнае. У кожным выпадку сітуацыя прапрацоўваецца ў індывідуальным парадку, вывучаюцца патрэбы кожнага», — сказаў Іван Крупко.

Таксама губернатар наведаў сёння памежжы ў Брагінскім раёне. Азнаёміўся з сітуацыяй у пункце пропуску «Камарын». Сітуацыя застаецца на яго асабістым кантролі.
Звязда, 13 сакавіка 2022