https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Задзейнічаныя для зрыву канстытуцыйнай кампаніі механізмы не далі выніку


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі.
«Возьмем як прыклад рэферэндум па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы правялі яго без здарэнняў. Але паглядзіце, якія „надзеі“ звязвалі з гэтай падзеяй нашы збеглыя. Распрацаваны экстрэмісцкай арганізацыяй так званы план „Перамога“ прадугледжваў арганізацыю серыі тэрактаў на тэрыторыі краіны, што стала б падставай для сацыяльнага ўзрыву. Сёй-той за мяжой не ўтойваў, што такой магла б стаць правакацыя з гібеллю людзей (гэта для іх наогул быў бы падарунак), свяшчэннаслужыцеляў або іншай „сакральнай ахвяры“. Ад гэтых ідэй яны не адмаўляюцца і сёння. На шчасце, мы трымаем сітуацыю пад кантролем», — сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, таксама не далі жаданага выніку ўсе задзейнічаныя для зрыву канстытуцыйнай кампаніі механізмы: інфармацыйная агрэсія, спробы кібератак на аб’екты жыццезабеспячэння, чыгуначнага транспарту, прамысловасці, энергетыкі, праваахоўныя органы.

«Выканаўцам названых мною планаў пара прызнаць, што свой апошні шанц рэабілітаваць сябе перад спонсарамі яны страцілі ў дзень рэферэндуму. Гэта ў іх быў час пік: атрымаецца, выведуць на вуліцу народ, перавернуць краіну — грошы дадуць. Не атрымаецца — грошай не будзе. Таму сёння на галодным пайку бегаюць па ўсёй планеце ад ЗША да Японіі, каб знайсці грошы. Не атрымалася. Пачалі пад розныя праграмы, у гэтым выпадку на вайну ва Украіне. Слухайце, „не вайне, не вайне!“ крычаць усюды, а фарміруюць батальёны з ашалелых беларускіх грамадзян. А пад гэта просяць грошы. Ну зразумела, што калі нават грошы дыяспара або хтосьці за мяжой збярэ і накіруе ім, то 99 працэнтаў гэтых грошай асядзе ў іх у кішэнях, як гэта было да гэтага часу. Нарэшце Захад пачаў гэта разумець і грашамі не раскідваецца. Можа, таму, што ўжо ў саміх не так шмат іх», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 15 сакавіка 2022
 
Дата публикации:15.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Референдум Конституция Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме