Начальнік Генштаба ўзброеных сіл, першы намеснік міністра абароны, генерал-маёр Віктар Гулевіч адрэагаваў на фэйкавую інфармацыю аб тым, што перамяшчэнне беларускіх войскаў па тэрыторыі краіны можа быць звязана з правядзеннем Расіяй спецаперацыі па дэмілітарызацыі Украіны.
Раней у абаронным ведамстве і іншых сілавых структурах Беларусі неаднаразова абвяргалі чуткі аб прысутнасці беларускіх ваенных на Украіне і іх удзеле ў баявых аперацыях.
Акрамя таго, напярэдадні шэраг telegram-каналаў распаўсюджвалі недакладную інфармацыю аб бамбёжцы адной з вёсак у прыграніччы, а таксама аб "маштабным наступленні" беларускіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю, называўся нават "дакладны час" такога наступлення - 21.00 11 сакавіка.
"Для дамарослых "ваенных экспертаў" і канапавых аналітыкаў хачу падкрэсліць, што перамяшчэнне войскаў ніякім чынам не звязана з падрыхтоўкай, а тым больш удзелам беларускіх вайскоўцаў у спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны", - заявіў Гулевіч, яго словы цытуе telegram-канал Мінабароны.
Начальнік Генеральнага штаба таксама звярнуўся да сваякоў беларускіх вайскоўцаў, якія атрымліваюць фэйкавую інфармацыю аб знаходжанні сваіх сыноў ці мужоў на ўкраінскай тэрыторыі.
"Родных і блізкіх вайскоўцаў магу запэўніць як начальнік Генеральнага штаба, што нашы ўзброеныя сілы задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь выконваюць толькі на сваёй тэрыторыі", - падкрэсліў Гулевіч.
Мінск, 12 сакавіка 2022
Sputnik
Sputnik