Асаблівая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца медыкаментам, якія з’яўляюцца жыццёва неабходнымі.
Міністэрства аховы здароўя прааналізавала лекавыя прэпараты, якія знаходзяцца на складах, па пераліку асноўных лекавых сродкаў, і паведамляе, што існуючых астаткаў дастаткова для бесперапыннага лекавага забеспячэння насельніцтва на працягу 6–17 месяцаў.

Што да фізраствораў, ваты, бінтоў, іншага перавязачнага матэрыялу, то гэтыя групы вырабляюцца беларускімі прадпрыемствамі.
Некаторыя пазіцыі будуць заменены іншай фасоўкай (напрыклад, прапафол 20 мл і 50 мл), іншым вытворцам. З пункту гледжання вытворчасці можна адзначыць, што асноўным пастаўшчыком субстанцый у Беларусь з’яўляецца Кітай (больш за 70 працэнтаў найменняў), другім — Індыя.
Таксама адзначым, што цяпер Міністэрствам аховы здароўя атрымана інфармацыя ад замежных фармацэўтычных кампаній, што яны не плануюць спыняць пастаўкі лекавых прэпаратаў у нашу краіну. Усе вытворцы пацвердзілі адгрузкі. Вядома, змянілася лагістыка дастаўкі, але лекавыя прэпараты не знікнуць з аптэчнай сеткі.
Акрамя таго, на наступным тыдні пройдуць запланаваныя раней перагаворы з вядучымі замежнымі фармкампаніямі аб лакалізацыі вытворчасці некаторых найважнейшых лекавых сродкаў у Беларусі.
Алена Кравец
Звязда, 8 сакавіка 2022
Алена Кравец
Звязда, 8 сакавіка 2022