Мікалай Рагашчук наведаў сёння пункты спрошчанага пропуску «Андрэеўка» і «Паддабранка».
«Ажыятажу няма. Усё пад кантролем. Памежнікі выконваюць свае абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам. Калі ў першым пункце пропуску людзей няшмат, то на другім досыць шмат нашых беларусаў, якія прыносяць прадукты на сумежную тэрыторыю сваім сваякам. Нейкага ажыятажу няма, нашы памежнікі нясуць службу ў адпаведнасці з заканадаўствам. Усё ідзе ў рабочым парадку. Так, у трохі ўзмоцненым рэжыме, чым звычайна, але ўсё пад кантролем. Якіх-небудзь эксцэсаў не ўзнікала. Беларусы працягваюць падыходзіць і пад’язджаць на машынах. Усё зразумела: людзі спрабуюць неяк выжываць. Пагутарылі з імі: на тым баку няма нічога, ні крам, ні святла, нейкіх элементарных рэчаў для жыццезабеспячэння», — распавёў ён.

Некаторыя жыхары памежных тэрыторый прыходзяць у Беларусь. «Учора ў санаторый Гомельскай вобласці прывезлі яшчэ двух чалавек, але іх неўзабаве забралі сваякі. І гэта добра. Як у Савецкім Саюзе — была адна добрая вялікая сям’я, грамадзяне з розных краін пажаніліся, парадніліся. У гэтыя дні каля сотні людзей ужо прыйшлі адтуль, але яны ўсе прыйшлі да сваіх сваякоў. Вялікі дзякуй усім людзям, якія аказваюць падтрымку, дапамагаюць праз Чырвоны Крыж», — сказаў Мікалай Рагашчук.
«Калі людзі ў далейшым будуць прыбываць з Украіны, мы гатовыя іх прыняць, размясціць і зрабіць усё магчымае для іх добрага жыцця», — рэзюмаваў Мікалай Рагашчук.
Звязда, 5 сакавіка 2022