https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК: за суткі ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прайшло 56 грамадзян


Грамадзяне працягваюць прыбываць з Украіны на беларускую мяжу, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«З 6.00 3 сакавіка па 6.00 4 сакавіка ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прайшло 56 грамадзян: Беларусі — 28, Украіны — 26, іншых дзяржаў — 2. Некаторыя замежнікі, прыбыўшы на беларускую мяжу, звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Сёння, 4 сакавіка, да пункта спрошчанага пропуску „Паддабранка“ прыйшла жанчына з чатырохгадовым дзіцем. Па словах маці, у дзяўчынкі былі сімптомы атручвання і высокая тэмпература. Пагранічнікі выклікалі медыкаў, якія даставілі жанчыну з дзіцем у бальніцу», — распавялі ў ДПК.

У ведамстве нагадалі, што беларускія пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме.

«Украінскі бок прыпыніў працу сваіх пагранічных пераходаў на мяжы з Беларуссю з 28 лютага. Па пытаннях бяспечнага выезду з Украіны і выбару транзітнага маршруту руху ў Беларусь рэкамендуем звяртацца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Тэлефоны гарачай лініі МЗС Беларусі: (+38050) 406-23-30; (+37517) 379-47-71, (+37517) 379-26-73, (+37517) 279-28-72. Электронная пошта: consul@mf», — дадалі ў ДПК.

Звязда, 4 сакавіка 2022
 
Дата публикации:04.03.2022
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Украина Беженцы Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме