https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не збіраецца ўцягвацца ў вайну


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24-га лютага на аператыўнай нарадзе з ваеннымі.
«Яшчэ раз хачу падкрэсліць: нашы людзі павінны быць упэўнены ў тым, што мы не зробім ніякіх памылковых крокаў. Ніякіх. Мы не збіраемся ўцягвацца ў вайну, па-першае. Па-другое, нас аб гэтым ніхто не просіць, там без нас здольны разабрацца. Але яшчэ раз падкрэсліваю: калі трэба, мы акажам усялякую падтрымку», — звярнуў увагу беларускі лідар.

Ён чарговы раз нагадаў аб узаемных дамоўленасцях і абавязацельствах Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы. «Мы саюзнікі, у нас адпаведны дагавор, і нас у гэтым няма чаго папракаць», — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама ўказаў на дзеянні, напрыклад, Польшчы, Літвы, якія накіроўвалі сваіх грамадзян для ўдзелу ў аперацыях ЗША ў Афганістане, Іраку.

«Што там трэба было рабіць палякам, літоўцам, тым жа ўкраінцам у Афганістане і ў Іраку, калі амерыканцы ваявалі? — задаў слушнае пытанне Аляксандр Лукашэнка. — Што там ім трэба было рабіць? А таму што амерыканцы — іх саюзнік. А чаго да нас прэтэнзіі прад’яўляеце? Расія — наш саюзнік».

«Нам трэба сваю краіну глядзець, не ўцягвацца, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Я на ўрачыстым сходзе (да Дня абаронцаў Айчыны 23 лютага гэтага года.) сказаў: “Нам ні ў якім разе нельга ўцягнуцца ў дзярмо, з аднаго боку, і стаць здраднікамі”. Цяпер, напэўна, вам зразумела, што я меў на ўвазе».

Аляксандр Лукашэнка ў час нарады таксама нагадаў, што сёння была запланавана яго сустрэча з беларускімі журналістамі. Прэзідэнт запэўніў іх, што мерапрыемства ні ў якім разе не адмяняецца: «Мы сёння павінны былі сустрэцца ў больш шырокім фармаце — мы не адмяняем гэта, проста крыху перанясём. Ужо і сітуацыя будзе неяк па многіх пытаннях высвечана».

Падагульняючы нараду з ваеннымі, Прэзідэнт падкрэсліў: «Вельмі вас прашу даволі адкрыта нашу пазіцыю асвятляць, але не палохаючы людзей».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне ўсё ідзе сваім парадкам. «У нас 27 лютага апошні дзень галасавання (на рэферэндуме.). Мы павінны цяпер паказаць: мы займаемся справай, доім, кормім, вырашаем іншыя пытанні, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы».

«Я думаю, мы сустрэнемся і ў гэтым фармаце яшчэ пагаворым», — сказаў журналістам кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 24 лютага 2022
 
Дата публикации:24.02.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
Украина Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме