Цэнтральная камісія нагадвае, што з 11 лютага ўчастковыя камісіі прымаюць грамадзян для азнаямлення са звесткамі ў спісах удзельнікаў рэферэндуму. Кожны грамадзянін можа прыйсці на ўчастак для галасавання і паглядзець, ці правільна ўнесены даныя аб ім. Зрабіць гэта можна з 17.00 да 19.00 у будныя дні і з 12.00 да 14.00 у суботу.
Звязда, 16 лютага 2022