Галоўным следчым упраўленнем СК расследуецца крымінальная справа па факце наезду аўтамабілем на супрацоўніка праваахоўных органаў.
Падчас даследавання відэазапісаў устаноўленыя двое мужчын, якія ўвечары 10 жніўня 2020 года, знаходзячыся на скрыжаванні вул. Багдановіча і пр. Машэрава, арганізавалі блакаванне транспартных камунікацый. Мужчыны пакінулі на дарозе свой аўтамабіль Fiat, а ўмоўнымі жэстамі кіравалі іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху, заклікаючы да аналагічных дзеянняў – кідаць машыны і сыходзіць.
У лютым гэтага года месцазнаходжанне падазраваных было ўстаноўлена праваахоўнымі органамі. Прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Звязда, 19 лютага 2022