https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 21 лістапада 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 40 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень прывітанняў, а таксама Сусветны дзень тэлебачання. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:.

Гістарычныя падзеі 21 лістапада

У 1368 годзе адбылася Тросненская бітва паміж войскам ВКЛ і атрадам Вялікага княства Маскоўскага.
У 1910 годзе ў Мінску быў асвечаны касцёл Святога Сымона і Святой Алены.
У 1926 годзе быў створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), зараз Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

Хто нарадзіўся 21 лістапада

1869 год: Казімір Стаброўскі, беларускі жывапісец, педагог.
1921 год: Янка Юхнавец, беларускі паэт.
1925 год: Сямён Пятровіч Герус, беларускі графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф Вальтэр і ісландская спявачка Б`ёрк.

21 лістапада ў народным календары

Сёння адзначаецца Сабор Архістратыга Міхаіла і іншых нябесных сіл бясплотных.

Гэты дзень лічыўся апошнім святам года, арханёл Міхаіл лічыўся заступнікам ад грому. У гэты дзень унукі наведвалі сваіх бабуль і ўвогуле хадзілі адзін да аднаго ў госці. З Міхайлава дня ў асобных раёнах Беларусі жывёлу заганялі на зіму ў хлеў.

Звычайна на Міхайлаў дзень бывае пацяпленне. У народзе казалі: "На Міхайлу раздарожжа – да зімовага Міколы шляху не будзе". Дзень Міколы наступаў амаль праз месяц.

Калі ранкам на Міхайлу быў мароз, лічылася, што ў снежні і студзені будзе шмат снегу. Туман жа сведчыў пра адлігу. 

Sputnik, 21 лістапада 2018
 
Дата публикации:21.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:284
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме