https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай. Дзякуючы вашай стараннасці і беражліваму стаўленню да багаццяў роднай прыроды гарантавана харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна даюць магчымасць айчынным вытворцам займаць дастойныя пазіцыі на сусветным рынку", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу.

"Перакананы, што добрасумленнае стаўленне да сваёй справы працаўнікоў палёў і перапрацоўчых вытворчасцей, вучоных-аграрыяў, машынабудаўнікоў, работнікаў сэрвісных службаў, спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы заўсёды будзе садзейнічаць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Віншаванне Прэзідэнта работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя працаўнікі вёскі!

Віншую вас з прафесійным святам. Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай.

Дзякуючы вашай стараннасці і беражліваму стаўленню да багаццяў роднай прыроды гарантавана харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна даюць магчымасць айчынным вытворцам займаць дастойныя пазіцыі на сусветным рынку. Усе дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу.

Перакананы, што добрасумленнае стаўленне да сваёй справы працаўнікоў палёў і перапрацоўчых вытворчасцей, вучоных-аграрыяў, машынабудаўнікоў, работнікаў сэрвісных службаў, спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы заўсёды будзе садзейнічаць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам нязменна спрыяльнага надвор`я і высокіх ураджаяў. Здароўя, шчасця і дастатку вам і вашым сем`ям.

Аляксандр Лукашэнка.

17 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:301
 
Ключевые слова:
Поздравление Президента Сельское хозяйство Агропромышленный комплекс Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме