https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 лістапада 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 54 дні.
У гэты дзень адзначаецца ДзеньКастрычніцкай рэвалюцыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 лістапада

У 1917 годзе ў Петраградзе стрэлам крэйсера "Аўроры" пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі.
У 1989 годзе быў створаны Дом-музей дзеда Талаша.
У 1992 годзе прайшоў першы матч Нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі з шайбай.
У 2007 годзе былі адкрытыя дзве станцыі Мінскага метрапалітэна: "Уручча" і "Барысаўскі тракт"

Хто нарадзіўся 7 лістапада

1790 год: Караль Падчашынскі, архітэктар.
1886 год: Генрык Бэта, беларускі і польскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар.
1896 год: Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
1897 год: Міхась Каршук, дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст.
1918 год: Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся польская фізік і хімік Марыя Складоўская-Кюры і французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўская прэміі па літаратуры Альбер Камю

7 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Тавіфы. Аднойчы Тавіфа, вядомая сваёй працавітасцю і добрымі справамі, захварэла і памёрла. На пахаванне паклікалі апостала Пятра. Той папрасіў усіх прысутных выйсці, пасля чаго загадаў: "Тавіфа, устань", і дзяўчына ажыла.

У народзе гэты дзень называлі "Дзедаўскія плачы". Лічылася, што 7 лістапада нават неба плача – снегам або дажджом, аплаквае памерлых. Ішлі на могілкі, запальвалі там свечкі. Прынята было таксама дапамагаць у гэты дзень жабракам і сіротам.

У гэты дзень жанчыны каяліся ў сваіх грахах і плакалі. Дзяўчыне-сіраце, якая выходзіла замуж, таксама трэба было моцна плакаць і прасіць памерлую маці, каб тая блаславіла яе на шлюб.

Sputnik, 7 лістапада 2018
 
Дата публикации:07.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:440
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме