https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новым старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты абраны Уладзімір Улаховіч


Новым старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты абраны Уладзімір Улаховіч. Такое рашэнне прынята 10 жніўня на пасяджэнні савета палаты.
Раней Уладзімір Улаховіч займаў пасаду намесніка старшыні БелГПП.

У пасяджэнні савета ўзялі ўдзел міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, прадстаўнікі 73 прадпрыемстваў, арганізацый, бізнес-саюзаў краіны.

Савет таксама вызваліў Міхаіла Мятлікава ад пасады старшыні БелГПП у сувязі з яго прызначэннем на пасаду пасла Беларусі ў Грузіі. Мятлікаў працаваў на пасадзе старшыні палаты з лютага 2011 года.

Гандлёва-прамысловая палата — добраахвотнае аб`яднанне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, з`яўляецца недзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй, створанай з мэтай садзейнічання развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі, інтэгравання яе эканомікі ў сусветную гаспадарчую сістэму, стварэння спрыяльных умоў для ўмацавання знешнеэканамічных сувязяў суб`ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці з замежнымі партнёрамі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2016
 
Дата публикации:10.08.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:822
 
Ключевые слова:
Торгово-промышленная палата Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме