https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі са жніўня ўзрастаюць дзіцячыя дапамогі, што вылічваюцца з памеру БПМ


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі са жніўня бягучага года ўзрастаюць дзяржаўныя дапамогі сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) з 1 жніўня па 31 кастрычніка складзе Br1755,00, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) - Br2457,00.

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, (100 працэнтаў БПМ) - Br175,50.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем`яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) складае Br122,85, на іншых дзяцей у сям`і (50 працэнтаў БПМ) - Br87,75.

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) з мая складае Br175,50, штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) - Br122,85.

Штомесячная дапамога сем`ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (50 працэнтаў БПМ) складае Br87,75.

Як паведамлялася, са жніўня ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Выплаты на першае дзіця вырастуць з 1 жніўня на Br7,34 і складуць Br252,39, на другое і наступных дзяцей павялічацца на Br8,39 і складуць Br288,44, на дзіця-інваліда - на Br9,44 (складуць Br324,50). БПМ з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц з улікам дэнамінацыі складзе Br175,50.

29 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:594
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме