https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Запаведная зона Белавежскай пушчы павялічана да 58,3 тыс. га


Плошча запаведнай зоны Белавежскай пушчы павялічана на 1,2 тыс. га да 58,3 тыс. га, у тым ліку за кошт уключэння ўчасткаў лесабалотнага комплексу "Дзікае".
Гэта прадугледжана ўказам нумар 99 "Аб пераўтварэнні Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Нормы дакумента нацэлены на аптымізацыю межаў і рэжыму аховы функцыянальных зон нацыянальнага парку. Змяненні рэжымаў аховы і выкарыстання тэрыторыі Белавежскай пушчы заключаюцца ў пераглядзе і павелічэнні колькасці ўчасткаў з дадатковымі абмежаваннямі на гаспадарчую дзейнасць за межамі запаведнай зоны.

Так, у месцах гнездавання ахоўных відаў драпежных птушак павялічваецца да 6 месяцаў у годзе перыяд забароны вядзення гаспадарчай дзейнасці. Указам дазволена праводзіць на тэрыторыі запаведнай зоны мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з чужароднымі відамі раслін і жывёл, а таксама на аднаўленне парушанага гідралагічнага рэжыму.

Такія мерапрыемствы павінны быць узгоднены з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнай акадэміяй навук. Змяненні ўносяцца і ў склад рэкрэацыйнай зоны нацыянальнага парку, што ў перспектыве дазволіць пашырыць яго турыстычныя магчымасці.

Рэалізацыя норм указа нумар 99 дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць прыродаахоўных і лесааднаўленчых мерапрыемстваў, аптымізаваць расходы на вядзенне гаспадарчай дзейнасці, а таксама забяспечыць дадатковыя меры кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства.

17 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:599
 
Ключевые слова:
Белавежская пушча Охрана природы Заповедник Болото
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме