https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка падтрымаў прапановы ТАА "Тытунь-Інвест" аб развіцці ў Беларусі аб`ектаў гандлёвай сеткі


Сустрэча кіраўніка дзяржавы з бізнесменам адбылася 22 ліпеня.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы старшыні савета дырэктараў ТАА "Тытунь-Інвест" Паўла Тапузідзіса аб развіцці ў Беларусі аб`ектаў гандлёвай сеткі, але папярэдзіў аб недапушчальнасці знікнення з рынку магазінаў крокавай даступнасці.

"Я атрымаў вашы прапановы па будаўніцтве ў Беларусі цэлай сістэмы прадпрыемстваў па абслугоўванні нашага насельніцтва", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт даў станоўчую ацэнку сістэмнай рабоце ў Беларусі бізнесу Паўла Тапузідзіса ў сферы гандлю і падкрэсліў, што такі падыход павінен служыць прыкладам для іншых. "Я не бачу вялікіх праблем у тым, што вы прапануеце. Думаю, што гэта нармальныя, не малыя, але і не буйныя - сярэднія гандлёвыя прадпрыемствы, можна сказаць нават невялікія, якія трэба развіваць у Беларусі, асабліва ў плане канкурэнцыі, - сказаў беларускі лідар. - Я, хутчэй, гатовы з гэтым пагадзіцца".

"Вы гатовы пабудаваць да 130 гандлёвых цэнтраў па ўсёй краіне, некалькі сярэдніх і пару буйных. Думаю, гэта цалкам магчыма ў Беларусі", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў яго не выклікаюць хвалявання маштабы адпаведнай прапановы, паколькі Павел Тапузідзіс зарэкамендаваў сябе як сумленны прадпрымальнік.

"Хацелася б, каб у Беларусі была дастатковая колькасць такіх прадпрымальнікаў, якія ў той ці іншай сферы будуць маякамі і ўзорамі таго, як трэба дзейнічаць і будаваць такія прадпрыемствы", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў пажаданне, каб заможныя грамадзяне Беларусі, прадпрымальнікі больш актыўна інвесціравалі менавіта ў сваёй краіне. "Нам бы больш інвестыцый, і менавіта грамадзян Беларусі - людзей, якія жывуць тут, зарабляюць і якія стараюцца пашыраць свой бізнес. Я гэта абсалютна вітаю, вы гэта ведаеце. На гэту тэму ў нас з вамі ўжо была даўняя размова. Добра, што вы выконваеце тое, што абяцалі", - сказаў беларускі лідар.

Разам з тым Прэзідэнт нагадаў, што даручаў органам улады вельмі акуратна, асабліва ў Мінску, ставіцца да ўзвядзення гандлёвых аб`ектаў, каб буйныя гандлёвыя сеткі не задушылі магазіны крокавай даступнасці. "Знішчыць іх, пагадзіцеся, нельга". Яны павінны існаваць. А буйных гандлёвых цэнтраў, якія вы будуеце і іншыя, павінна быць столькі, колькі трэба. Але самае галоўнае - каб яны не знішчалі тую сетку (магазінаў крокавай даступнасці. - Заўвага БЕЛТА), якая існуе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

22 ліпеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1070
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Табачная промышленность Торговые сети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме