https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завершана расследаванне справы ў дачыненні да гендырэктара "Барысаўдрэва", які абвінавачваецца ў нанясенні ўрону больш чым на 18 мільярдаў рублёў


Пра гэта паведамілі ў СК.
Следчым камітэтам Беларусі закончана папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўдрэў".

Топ-менеджар абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас выканання дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства, што мела вынікам цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры на суму звыш 18 мільярдаў рублёў, а таксама істотнага ўрону дзяржаўным інтарэсам у выглядзе зрыву тэрмінаў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі ААТ "Барысаўдрэў".

Падчас расследавання крымінальнай справы вывучалася дзейнасць прадпрыемства, у выніку чаго сабраныя і атрыманыя доказы віны апошняга.

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Падчас расследавання крымінальлнай справы накладзены арышт на маёмасць на суму звыш 400 мільёнаў рублёў.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачванага застаецца ранейшай — узяцце пад варту.

Нагадаем, гендырэктар ААТ "Барысаўдрэў" был узяты пад варту 13 сакавіка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2014
 
Дата публикации:23.07.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:762
 
Ключевые слова:
Барысаў Деревообработка Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме