https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія ветэраны ў час акцыі "Званок аднапалчаніну" пазванілі ў 10 краін свету


Аб гэтым паведамілі прадстаўнікі СТАА "МТС".
Беларускія ветэраны ў час акцыі "Званок аднапалчаніну", якую правёў з 8 па 10 мая мабільны аператар МТС, бясплатна пазванілі таварышам па службе ў больш чым дзесяць краін свету.

Больш за ўсё франтавікоў шукалі аднапалчан у краінах былога СССР: Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Узбекістане. Сярод краін, куды званілі беларускія ветэраны, таксама Індыя, ЗША, Ізраіль і Вялікабрытанія.

За час акцыі франтавікі нагаварылі больш як 20 гадзін. Сярэдняя працягласць размовы склала каля 10 мінут.

Бясплатна пазваніць і павіншаваць аднапалчан, якія знаходзяцца ў любой кропцы планеты, ветэраны ВАВ маглі 8, 9 і 10 мая. Для гэтага ім трэба было наведаць салоны сувязі мабільнага аператара МТС, размешчаныя ў сталіцы, абласных і раённых цэнтрах. Акрамя таго, мабільныя перагаворныя пункты былі разгорнуты на сталічных пляцоўках святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі 9 мая.

18 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1621
 
Ключевые слова:
День Победы Звонок однополчанину Ветераны Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме